ru   en

Сусветны дзень якасці


Паважаныя калегі!

12 лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці.

quality day

Мэтай Сусветнага дня якасці з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем якасці, а гэта і ўзровень задаволенасці спажыўцоў, і фізічнае здароўе, і псіхалагічны камфорт чалавека, і захаванне навакольнага асяроддзя.

Найважнейшую ролю ў развіцці міжнароднага гандлю і забеспячэння ўпэўненасці ў тым, што прадукты і паслугі адпавядаюць прынятым на глабальным узроўні крытэрыям бяспекі, эфектыўнасці і ўстойлівасці, выконваюць стандарты.

Менавіта таму Міжнародная стандартызацыя ўпершыню ўвайшла ў павестку «Вялікай дваццаткі» ў рамках саміта 2020 года, арганізаванага нацыянальным органам па стандартызацыі Каралеўства Саудаўскай Аравіі. У праведзенным саміце у фармаце відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел кіраўнікі Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ІSО), Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) і нацыянальных органаў па стандартызацыі краін «Вялікай дваццаткі».

Саміт быў прысвечаны абмеркаванню ролі стандартаў у глабальным гандлі і сацыяльна-эканамічным развіцці, а таксама абмену вопытам па прымяненню стандартаў у адказ на глабальныя выклікі. Вынікам мерапрыемства стала прыняцце сумеснай заявы, якая будзе таксама прадстаўлена лідэрам дзяржаў G20 на сустрэчы ў лістападзе 2020 года.

Наша праца накіравана на выпуск якаснай, канкурэнтаздольнай, бяспечнай нацыянальнай прадукцыі і паслуг, садзейнічанне пашырэнню іх экспарту, допуск дабраякаснай, небяспечнай прадукцыі да спажыўцоў. Няспынны навукова-тэхнiчны прагрэс змяняе свет, змяняе стасункi, змяняе нас. Адной з адметных прылад гэтага паступовага руху з’яӯляецца забеспячэнне якасцi прадукцыi.

Усе нашыя дасягненнi i дабрабыт ̶ гэта вынiк нашай плённай працы i няспыннага развiцця. Забяспечваючы якасць прадукцыi, мы, тым самым, усталёӯваем новыя ӯзроӯнi якасцi жыцця i асабiстых iмкненняӯ, дасягненне якiх i змяняе свет у лепшы бок.

Паважаныя калегi, шчыра вiншуем Вас са святам – Днём Якасцi! Жадаем Вам новых iдэй i свежых поглядаӯ на рэчаiснасць, плённай працы, пераменаў да лепшага i адмысловых поспехаӯ i дасягненняӯ!